![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)

Спрэчка пра «літвін ці ліцьвін» можа быць бясконцай. Але, "Назавемся літвінамі" як гэта было раней. Чалавек, назваўшыся літвінам з рэгіяналісцкага пункту гледжаньня, не пабаіцца, што яго - літвіна, раптам назавуць літоўцам, бо калісьці яго продкі не бачылі розніцы паміж літоўцамі і літвінамі. Таксама, і калі назавуць беларусам - бо з'яўляецца грамадзянінам сучаснай Рэспублікі Беларусь, як калісьці яго продкаў-русічаў маскавіты клікалі літоўцамі, а продкаў-літвінаў — палякамі.
ЛІЦЬВІН, ЛІЦВІН — памылковыя словаўтварэньні, на’т водле клясычнае беларускае Мовы: у гэтым слове „Т“ у „Ц“ ня пераходзіць! Пішуць падобным чынам людзі, або ня ведаючы азначанага артаґрафічнага нюансу, або пішуць з пэўнай палітычна абумоўленай прычыны.
Даведка:
Гук [т] захоўваецца нязменна і на пісьме перадаецца літарай "т" перад мяккім [в'] у аддзеяслоўных назоўніках і ў словах, вытворных ад іх: бітва – у бітве, брытва – брытве, брытвенны, клятва – клятве, клятвенны, пітво – у пітве, паства – у пастве. Літары "д" і "т" захоўваюцца таксама ў некаторых іншых словах: мардва – мардве, мардвін, Мардвінаў, Літва – у Літве.

Калі дакумант рускамоўны — пісаць ЛИТВИН.
Калі дакумант беларускамоўны — ЛІТВІН.
Па-польску і па-літвінску лацініцай — LITWIN.
Па-беларуску, лацінкай — LITVIN.
Па-англійску — LITHUINIAN, у параўнаньні зь ведамым сьвету Lithuanian, жыхаром сучаснае Літвы ці этнічным балтам-літоўцам.
©Czesław List
Назад → Беларусь Biełaruskaja mova