![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)

Агрэсіўнаму ўсходняму суседу - Маскоўскім царам улуса ханства Залатой Арды, Вялікае Княства Літоўскае не давала спакою. Не лічачы бясконцых разбойніцкіх набегаў за 475 гадоў з сярэдзіны XV стагоддзя ардынскія полчышчы маскоўскіх уладароў 18 разоў з вайной урываліся ў ВКЛ. У суме - 80 гадоў вайны і крывавых бясчынстваў з агнём і мячом.
Битва на Трейдере 1298 г
Битва на Синих Водах 1362 г
Битва под Мстиславлем 1386 г
Битва на реке Ворскла 1399 г
Битва под Грюнвальдом 1410 г
Битва на Ведроши 1500 г
Битва под Клецком 1506 г
Битва под Вишневцом 1512 г
Битва за Смоленск 1514 г
Оршанская битва 1514 г
Поход компании на Полоцк в 1518 г
Битва под Сокалем 1519 г
Битва на реке Ольшанка 1527 г
Битва при Чашниках в 1564 г
Битва под Кирхгольмом 1605 г
Битва под Полонкой 1660 г
Битва при Клушине 1610 г
Битва под Хотином 1621 г
Найбольш разбуральнымі, страшнымі і крывавымі былі тры вайны: ўварванне войскаў князя Івана IV у 1563-1582 гг., рэлігійная вайна цара Аляксея Міхайлавіча ў 1654-1667 гг., вайна рускіх са шведамі на тэрыторыі ВКЛ у пачатку XVIII стагоддзя. Арды Масковіі ад Смаленска да Гродна і Брэста, забівалі жыхароў ВКЛ, адбіралі ў іх прадукты, хатні жывёлу і коней, палілі гарады і паселішчы, замкі і маёнткі, палі і лясы, сотні тысяч сялян і гараджан везлі ў Масковію і пераўтваралі іх ў рабоў яе князёў і памешчыкаў. На захопленых тэрыторыях праводзілася асіміляцыя і зрыньванне нацыянальнай самасвядомасці. Татальнае знішчэнне насельніцтва і матэрыяльных асноў яго жыцця самым негатыўным чынам адбілася на ўсіх баках жыцця літвінаў і русінаў, у тым ліку на мове і культуры, надоўга спынілі працэс фарміравання беларускай нацыі.
.
У 1563 вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі, адкрываючы шлях углыб ВКЛ. Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбітае пад Глыбокім. Ваеначальнікі ВКЛ у перамовах здолелі дамагчыся перамір'я да лістападу 1563. Паводле ўмоваў перамір'я войскі ВКЛ не маглі падступаць да Полацкай зямлі, яшчэ не цалкам занятай маскоўскім войскам, што дало Івану IV свабоду дзеянняў у гэтых землях.
→ "Крывавы патоп - Іван Жахлівы (Иван Грозный)" .
Сёння пра вайну 1654--1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз'яднанне Украіны і Беларусі з Расеяй. Цяперашняму палітычнаму рэжыму Беларусі выгадна замоўчваць "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць дзяржавы нашых продкаў была Масковія-Расея.
Вайну, якую вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў як "невядомую", вялі сапраўды Рэч Паспалітая ды Маскоўскае царства. Але падзеі адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі. На іх знішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва. Амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі і ператварыліся ў попел і друз. Гэта была самая жахлівая вайна паводле колькасці людскіх стратаў у гісторыі нашага народу. Тым не меньш Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасля яе больш ніколі не здолела вярнуць сабе былую веліч.
Гэты фільм пра адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі, а разам з тым -- адну з найменш даследваных і вядомых. "Крывавы патоп" распавядае праўду пра далёкія падзеі, якія і сёння ўплываюць на нас.
→ "Крывавы патоп - Невядомая вайна", 1654-1667.
За кошт зачысткі тэрыторыі насельніцтва земляў ВКЛ, якія падвергліся ардынскаму нашэсцю, памяншалася на 70-80%. Маскоўска-Расейскі бок дасягала двух мэтаў - паслаблення ваеннага патэнцыялу ВКЛ шляхам разбурэння яго эканамічных і чалавечых рэсурсаў і ўзмацнення Масковіі-Расеі за кошт перасялення (і наступнай асіміляцыі) у Масковію кваліфікаванага майстравога люду і сялянства ВКЛ.
Гэты ваенна-тактычны прыём паслаблення суперніка шляхам раздрабнення, знішчэння, перасялення і асіміляцыі насельніцтва захопленых зямель становіцца стрыжнем палітыкі Масковіі-Расеі-СССР, накіраванай на ўтрыманне тэрыторый у складзе імперыі.
→ Пётр І і Беларусь
→ ; Сувораў і Беларусь
Па тэме:
Літвіны-беларусы — найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru)
Мапы Вялікага Княства Літоўскага - Рэчы Паспалітай - Беларусі (By, Ru)
Гістарычная Літва і Літвіны
Разделы Речи Посполитой между Россией, Пруссией и Австрией
Беларусь: паглыбленне ў бездань
Беларусы і суседзі: Хто каго баіцца?
Трэба змагацца супраць расейскай акупацыі
23 февраля – Постыдный праздник «с особым цинизмом»
Список войн, в том числе и необъявленных, которые вели Московия, Российская империя, РСФСР, СССР, РФ
Аўтар-складальнік ©Czesław List
Назад → Медыя Гiсторыя Беларусi
no subject
Date: 2016-07-24 01:02 pm (UTC)no subject
Date: 2016-07-25 05:53 am (UTC)