czeslaw_list: (Я)
[personal profile] czeslaw_list
Кажам слушна па-беларуску
__________________________

Лацінскае слова "прозвішча" азначае сям'я. Першыя прозвішчы з'явіліся як сямейныя мянушкі ў Італіі ў Х-ХІ стагоддзях. На тэрыторыі сучаснай Беларусі прозвішчы, у якасці сямейных мянушак, з'явіліся сярод мясцовай шляхты прыкладна з ХV стагоддзя ў перыяд ВКЛ. Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расейскія .

Прозвішча гэта сямейнае cпадчыннае найменне, якое на сённяшні дзень з'яўляецца асноўным "прадстаўніком" чалавека ў грамадстве, ужываецца ў многіх афіцыйных дакументах. Зразумела, што для таго, каб паспяхова выконваць свае грамадскія і прававыя функцыі, прозвішчы павінны быць строга рэгламентаванымі ў адносінах напісання і словазмянення. Тым не менш пісьмовая перадача прозвішчаў у сучаснай беларускай мове адносіцца да ліку найбольш складаных тэарэтычных і практычных праблем, у межах якой існуе цэлы шэраг спрэчных пытанняў. Часта даводзілася чуць, што беларускіх прозвішчаў практычна няма: прозвішчы на -оў/ова — расейскія, на -скі — польскія, на -іч — габрэйскія, ну а на -о і -онка/-енка — дакладна ўкраінскія. І толькі невялікае кола прозвішчаў, што ў нас трапляюцца — беларускія, дый то яны “нейкія непрыгожыя ці зневажальныя”. Ці так гэта на самой справе? Што ўласціва для наймення беларусаў? Якія прозвішчы з’яўляюцца выключна беларускімі? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні — у падборцы сюжэтаў са Зьмітром Саўкам.

1. Беларускія прозвішчы — стэрэатыпы і рэальнасць

Кавалюк, Васілюк, Карпук, Макаранка, Карпенка, Лукашэнка — украінскія ці беларускія прозвішчы? А якія прозвішчы “палескія”? Якая сувязь паміж некаторымі прозвішчамі і … Дняпром?! Рабіновіч, Юрэвіч — габрэйскія прозвішчы? Прозвішчы на -скі пайшлі з Польшчы? А носьбіты прозвішчаў Кавалёў, Смірноў — пагалоўна расейцы? Гэтыя і іншыя міфы — у сюжэце:



            http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif

2. Каму трэба імя па бацьку?

Некаторыя жывуць з перакананнем, што Карл Маркс быў Фрыдрыхавічам, а стваральнік Віні-Пуха Элан Мілн – Аляксандравічам. Расейскую моўную з’яву «отчество» беларускія чыноўнікі робяць атрыбутам і замежнікаў. Ці адпавядае моўнай традыцыі беларусаў «імя па бацьку» — Пытанне рубам: ці трэба нам імя па бацьку? А калі не, то каму?



3. Прозвішчы на — О. Ці яны украінскія?

Ці прозвішчы Сахно, Глушко, Гняўко, Лапо, Нікіценка, Васіленка, Каваленка, Несцярэнка — украінскія? Як правільна: Лябедзька ці Лебедзько, Санька ці Санько, Кухта ці Кухто?


→  Прозвішчы на — О. Ці яны украінскія?

4. Фаўна ў нашых прозвішчах

Не ўсе людзі, што маюць прозвішчы Шашкоўскі, Шашук, усведамляюць, што яны паходзяць ад назвы тхара — шашка. Кішкі — прозвішча, што звязанае з вантробамі ці з зайцамі? Прозвішча Рыбак можа быць “жывёльным”, а Чайка — не звязаным з адмысловай птушкаю. Адкуль пайшлі прозвішчы Круг, Крукоўскі, Круковіч, Крукаў, Кручкоў, Кручок? Пра “жывёльныя” прозвішчы ў наступным сюжэце:



5. Гікала, Бачыла, Гастэла…

Ёсць вуліца імя Гікала, вуліца Гікалы ды вуліца Гікало. А як правільна?



6. Прозвішча ў пашпарце: як яно пішацца лацініцаю?



7. Памятаць сваё імя

Разбуральныя наступствы русіфікацыі мы бачым сёння на ўсіх узроўнях мовы. Асабліва балюча адбіліся яны на найменнях людзей – і не толькі ў Беларусі. Як грамадзяне постсавецкіх краінаў вяртаюць сабе адметныя нацыянальныя імёны?А таксама: якое прозвішча беларускае — Троцкі ці Кузняцоў?



Па тэме:

Беларуские фамилии. История происхождения
Крамко И. Из истории беларуского именования
Фёдорова О. О беларуских прозвищах
Фамилии Литвы. Интервью с З.Зинкявичюсом
Алфавитный указатель фамилий. Метрика Великого Княжества Литовского. Книга 43 (1523—1560)

Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце
Беларусы – славяна-балты
Генафонд літвінаў-беларусаў
История происхождения беларуских фамилий
Имена древних беларусов
Беларусь: погружение в бездну


Аўтар-укладальнік ©Časłaŭ List

Назад   →   Гiсторыя Беларусi   Беларуская мова   Медыя

Date: 2016-01-05 06:18 am (UTC)
From: [identity profile] zmila.livejournal.com
а ці ёсьць гэтыя матэрыялы (з відэа) ў тэкставам выглядзе?

Profile

czeslaw_list: (Default)
czeslaw_list

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11 1213 141516 17
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jun. 14th, 2025 07:45 am
Powered by Dreamwidth Studios