![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)

Мэтай конкурсу з'яўляецца падтрымка і развіццё прафесійнай прэс-фатаграфіі ў Беларусі. Конкурс таксама закліканы стымуляваць развіццё фотажурналістыкі, падтрымаць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, сфармуляваць высокія прафесійныя стандарты ў фотажурналістыцы і садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй.
Пераможцы «Прэс-фота Беларусі — 2012». Імёны і іх фотапрацы:

Гудзілін Сяргей.
Беларусь, Мінская вобласць, Барысаў, 60 полк сувязі, 6 жнiўня 2010 года. Прагляд вячэрніх навін з'яўляецца абавязковым для ўсіх салдат. У 21.00 усе вайскоўцы тэрміновай службы абавязаны глядзець інфармацыйную праграму «Панарама» на дзяржаўным канале беларускага тэлебачання. Гэты элемент ідэалагічнага выхавання воінаў выкарыстоўваўся яшчэ ў арміі Савецкага Саюза і захаваўся ў беларускім войску, якая лічыць сябе пераемнікам традыцый савецкіх Узброеных Сіл.

Валерый Вядрэнка. Велікодная містэрыя на Кальварыйскіх могілках — аднаўленне традыцыі, перарванай на пачатку ХХ стагоддзя, з надыходам савецкай улады. Удзел у тэатралізаваным шэсці ўзялі маладыя парафіяне касцёла Узнясення св. Крыжа на Кальварыі. Падчас сцэны распяцця зламаўся крыж, але містэрыя была працягнутая. Мінск, сакавік, 2011.

Таццяна Зяньковіч
Чарнобыль. Беларускі ахоўнік адчыняе браму КПП «Майдан» на тэрыторыі беларускага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў 30-кіламетровай зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС. Гомельская вобласць, сакавік 2011.
У 2011 годзе ў Беларусі адзначылі 25-я ўгодкі найбуйнейшай ядзернай катастрофы ў гісторыі чалавецтва. 26 красавіка 1986 года на тэрыторыі былой рэспублікі СССР Украіны, прыкладна за 16 км ад беларускай мяжы, адбыўся выбух на 4-м блоку Чарнобыльскай АЭС. Паводле постсавецкіх звестак, каля 60% радыеактыўнага забруджання прыпала на тэрыторыю Беларусі. Неўзабаве пасля катастрофы ўсталявалі 30-кіламетровую зону адчужэння, з якой эвакуявалі мясцовае насельніцтва. Тым не менш некаторыя людзі вярнуліся, каб дажываць свой век у родных хатах. Прыкладна ў той жа час на тэрыторыі зоны ўтварыўся Беларускі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік, у якім вывучаецца аднаўленне фаўны і жывёльнага свету ва ўмовах забруджання радыенуклідамі, праводзяцца радыебіялагічныя даследаванні і эксперыментальныя вопыты для распрацоўвання тэхналогіяў рэабілітацыі земляў. (EPA)

Раміль Насібулін
Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011.

Сяргей Грыц
Тэракт у метро. Выбух, які прагучаў на станцыі «Кастрычніцкая», забраў 15 жыццяў, сотні чалавек былі параненыя. Мінск, 11 красавіка 2011. (AP)

Уладзь Грыдзін
«Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011.

Васіль Фядосенка
Беларускія ратаўнікі працуюць на магільніку са старымі пестыцыдамі. Каля 950 тонаў пестыцыдаў, улучна з забароненым сёння ДДТ, вынялі з зямлі, заклалі ў пластыкавыя бочкі ды транспартавалі ў Нямеччыну для ўтылізацыі. Лес у ваколіцах вёскі Савічы, лістапад 2011. («Reuters»).

Сяргей Балай
Мазырскі рачны порт «Пхоў» напрыканцы сезону навігацыі 2011 года. Не гэтак даўно мазырскі порт быў найбуйнейшым у Беларусі. Заняпад рачнога транспарту Беларусі пачаўся ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сёння ў порце працуюць каля 140 чалавек. «Пхоў» мае 6 караблёў, амаль уся тэхніка перакрочыла 25-гадовую мяжу. Мазыр, Гомельская вобласць, кастрычнік 2011. (www.gazetaby.com)

Сяргей Гудзілін
Футбалісты «Гомеля» святкуюць перамогу ў фінале Кубка Беларусі. Мінск, май 2011. («Наша Ніва»)

Дзмітрый Брушко
Навучэнцы дзіцячай спартовай школы і гульцы зборнай Нямеччыны слухаюць гімн перад матчам. Барысаў, верасень 2011.

Аляксей Сталяроў
Шлях да баскетболу на колах. Прафесійны баскетбольны трэнер Сяргей Мялешка на час гульні з баскетбалістамі-інвалідамі сядае ў вазок, каб гуляць паводле правілаў вазочнага баскетбола. Мінск, БПААЦ, лістапад 2011.

Аляксандр Ружэчка
Спартовая дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву «Колцы славы» рыхтуе будучых чэмпіёнаў. Мінск, кастрычнік 2011.

Сяргей Грыц
Жанчыны, што гандлююць хатняю гароднінаю ля дарогі, хаваюцца пад парасонамі ад дажджу. Вёска Пільчукі, Гродзенская вобласць, ліпень 2011. (AP)

Аляксандр Васюковіч
Жыццё маладой мамы падпарадкоўваецца раскладу дзіцяці, цяпер усё круціцца вакол яго. Застаецца няшмат часу на сон і яшчэ менш — на сябе. Мінск, ліпень 2011. (generation.by)

Васіль Фядосенка
Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава Кавалёва, выходзіць з будынку суда ў Мінску. Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава асудзілі на смерць за арганізацыю выбуху ў сталічным метро. Мінск, лістапад, 2011. («Reuters»)

Вікторыя Шчарбакова
Уладзімір Лапо, вядомы беларускі мастак-мільянер, грамадзянін Брытаніі, у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» падчас мантажу выставы «Манаполія». Мінск, кастрычнік 2011.

Андрэй Давыдчык
Традыцыйны фуршэт перад паездкай у ЗАГС у кватэры нявесты. Мінск, кастрычнік 2011.

Аляксандр Васюковіч
Святкаванне паганскага свята Купалле. Вёска Ракаў, Мінская вобласць, чэрвень 2011.

Васiль Фядосенка
Святкаванне паганскага абраду Юр’я. Людзі вераць, што паганскі бог Юр’я спрыяе багатаму ўраджаю, абараняе палеткі і жывёлу ад прыродных стыхіяў. Вёска Пагост, Гомельская вобласць, май 2011.

Наталля Аблажэй
Жаўнеры беларускага спецназу дэманструюць свае ўменні падчас паказальнага шоу на Масленіцу і Дзень спецназу. Мінск, 2011.

Сяргей Грыц
Малады чалавек, што адбывае арышт за ўдзел у «маўклівых акцыях», з дапамогаю рагаткі выкідвае з вакна камеры запіску сваім родным. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, ліпень 2011. (AP).

Антон Матолька
Працаўнікі міліцыі (ПМСП) нападаюць на мінака падчас мірнай акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Усяго ў той дзень затрымалі 200 (афіцыйныя звесткі) – 450 (звесткі праваабаронцаў) чалавек. Мінск, 22 чэрвеня 2011.

Вячаслаў Цуранаў
Вязень корміць хлебам пацука, якога злавіў у цэху, дзе працуе. Турма, Гродна, ліпень 2010.

Вячаслаў Цуранаў
Штрафны ізалятар. Турма, Гродна, ліпень 2010.

Сяргей Балай
Міліцыянты ў цывільным затрымліваюць удзельніка маўклівага пратэсту. Усё лета жыхары Беларусі, каардынуючыся праз інтэрнэт, выходзілі на вуліцы гарадоў і моўчкі пляскалі ў ладкі. Нягледзячы на адсутнасць палітычных патрабаванняў, флэшмобы жорстка разганяліся працаўнікамі праваахоўных органаў. Сотні людзей былі арыштаваныя на тэрміны да 15 сутак. Мінск, чэрвень, 2011. (www.gazetaby.com)

Аляксандр Васюковіч.
Маці Уладзіслава Кавалёва разглядае партрэт сына. Уладзіслава Кавалёва асудзілі на смерць за ўдзел у рыхтаванні тэракту ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Прысуд выканалі ў сакавіку 2012 года. Віцебск, жнівень 2011.

Максім Сарычаў
Жыхары вёскі Градзянка палююць з сабакамі на казулю. Сабакі нападаюць на след жывёлы і выганяюць яе проста да паляўнічых. Мяса забітай казулі потым з’ядуць паляўнічыя і іхныя сем’і. Магілёўская вобласць, лістапад 2011.

Васіль Фядосенка
Чарнобыль. Праз 25 гадоў. («Reuters»). Наведванне свайго разбуранага дома на Радаўніцу, дзень памінання памерлых. Кінутая вёска ў 30-кіламетровай зоне адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС.

Таццяна Зяньковіч
Чарнобыль. Беларускія жыхары амаль што цалкам выселенай вёскі стаяць у чарзе па ежу ў аўтакраму. 30-кіламетровая зона адчужэння вакол Чарнобыльскай АЭС, вёска Тульгавічы, Гомельская вобласць, сакавік 2011.
Па тэме:
История Беларуси в картинках
Менск. Стары i новы - Савецкi перыяд
Ідзі і глядзі - Чым дыхае просты чалавек ў Беларусі
Zdjęcia na osi czasu
Каляндар на 2015 год
Традыцыйныя сымбалi Беларусi
Святочныя віншаванні па літвінску
История Беларуси в картинках
Літвіны - сучасныя жыхары Беларусі
Аўтар-складальнік ©Časłaŭ List
Назад → Беларусь Искусство Галерея Искусство фотографии Беседы об искусстве с Czesław List