![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)

→ Беларускі альфабэт, літары й гукі.
Для тых, хто карыстацца беларускай мовай, гэтая тэма, магчыма, будзе выклікаць пэўны інтарэс.
Анлайн перакладчык (пераўтваральнік), які вы можаце выкарыстоўваць для пераўтварэння беларускай "трансліт" да кірыліцы алфавіту. У цяперашні час ён знаходзіцца ў бэта-версіі. Увядзі тэкст, які трэба перавесьці з кірыліцы ў лацінку, і націсьні кнопку «Канвэртаваць» → Анлайн-лацінізатар
Варыянтаў беларускага правапісу лацінкай яшчэ больш, чым варыянтаў самой беларускай мовы: Беларускі лацінскі алфавіт — Вікіпедыя , Мультымедыя ў катэгорыі "Belarusian Latin alphabet" → Беларускі лацінскі альфабэт .
Ёсць у гэтай лацініцы адзін істотны мінус: практычнасць ужытку яе "анлайн", з клавіятуры тэлефонаў, і г. д. Справа ў тым, што дэвайсаў з адмыслова дапрацаванымі клавіятурамі ды праграмным забеспячэннем пад такую лацінку фактычна няма. І невядома ці будзіць. Напэўна, што з цягам часу звернуць увагу на беларускую мову, і аздобяць клавішы сваіх дэвайсаў беларускімі лацінскімі літарамі.
Гэты варыянт, арыентаваны на максімальна простае выкарыстанне класічнай ангельскай раскладкі, павінна спрасціць набор тэксту на беларускай мове:
Аа - а
Бб - b
Вв - v
Гг - g
Дд - d
Ее - ie
Ёё - io
Жж - zh
Зз - z
Іі - i
Йй - j
Кк - k
Лл - l
Мм - m
Нн - n
Оо - o
Пп - p
Рр - r
Сс - s
Тт - t
Уу - u
Ўў - w
Фф - f
Хх - h
Цц - c
Чч – cz/ch
Шш – sh/sz
Ыы - y
Ьь, апостраф - '
Ээ -e
Юю - iu
Яя - ia
Заўважым наступныя асаблівасці альфабэту:
1. Гэты "кірылічны" варыянт уяўляе лацінскую літарную кальку са стандартнага кірылічнага правапісу. У ім няма ніякіх надлітарных рысак, якія "абцяжарваюць" набор тэксту з класічнай клавіятуры.
2. Што асабліва выбесіць - не ўлічана святая розніца паміж «ґ» і "г". Для "г" ужываецца звычайнае g, што дазваляе максімальна проста перадаць літару "х" - h. У абарону гэтага напісання скажу, што чалавек, які больш-менш ведае беларускую мову, будзе ведаць і розніцу ўжытку «ґ» і "г", і ўжыткам гэтага архаізму мы гукавае багацце мовы 19 стагоддзя ўсё роўна ўжо ніколі не вернем.
3. Вырашаецца праблема апострафа з мяккім знакам і "ў" праз стандартны ' і w адпаведна. Ужытак W тут мне асабліва падабаецца. Мала таго, што выкарысталі, здавалася б, непатрэбную ангельскую клавішу, дык яшчэ знайшлі цалкам лагічны адпаведнік беларускага ў, без крэмзы зверху, і да таго ж - надта падобны па гучанню на ангельскую W. Як і ў выпадку, з io, iu, ia ды ўжыткам j на месцы й, усё зразумела.
4. Варыятыўнасць ужытку cz/ch, sh/sz., можна ўжываць і "польскі" варыянт напісання (беларуская лацінка родам з адзінай нашай Рэчы Пасполітай), і ангельскі.
Дз будзе dz, дж - dzh. Апошні варыян няпросты, але ж пішуць немцы tsch.
5. Пры неабходнасці, тэкст, набраны гэтай "англабеларускай лацінкай", можна без праблем "канвертаваць" у дзяржстандартную лацінку, зрабіўшы некалькі аперацый аўтазамены ў тэкставым рэдактары кшталту Word.
Гэта лацінка ад suffragium for Smart People (ТМ), або спрошчаны варыянт лацінкі для класічных ангельскіх раскладак клавіятур.
©Czesław List
Назад → Беларусь