Песьня беларускіх жаўнераў 1794 году
Jan. 12th, 2015 11:02 am![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)


Копія песні, зробленая ў Віленскім архіве.
Тэкст гэтай песьні, напісаны ад рукі лацінкай. Арфаграфічныя ды іншыя асаблівасьці тэксту дазваляюць сьвярджаць, што тэкст быў напісаны ў XVIII ст. высокаадукаваным чалавекам, які браў непасрэдны ўдзел у Паўстаньні. Сярод мажлівых аўтараў песьні даследчыкі вылучаюць такіх вядомых беларусаў, як Міхал Клеафас Агінскі ды Якуб Ясінскі.
Нават праз 2 стагоддзі тэкст гэтага геніяльнага твору гучыць неверагодна актуальна.
Возьмем косы ды янчаркі,
Пойдзем гордыя гнуць каркі.
Няхай Маскаль уступае,
Няхай Беларусаў знае.
Ўжо Мазуры іх пабілі,
З сваей зямлі выганілі.
Пойдзем з імі і злучымся,
Маскве, Немцам не дадзімся.
Ну жа, хлопцы! Ну жа жыва.
Цяпер маем для нас жніва.
Гасподзь Бог нам у помац стаець,
Нашу славу нам вяртаець.
Ну жа, жыва вы, сотнікі,
Вы, малойцы-дзесятнікі:
Дамо сабе рукі ўзаем,
Бацькаўшчыну адзыскаем.
Атаманы і Казакі,
Бійма Маскву і Прусакі.
Калі ўсіх іх вытаўчэма,
Тагды ў сяло павярнема.
Помнім добра, што рабілі,
Як нас дзёрлі, як нас білі.
Дакуль будзем так маўчаці?
Годзі нам сядзець у хаці.
Каней нам пазаязджалі,
Што хацелі, то і бралі.
Пойдзем жыва да Касцюшкі,
Рубаць будзем Маскалюшкі.
Нашто зямлю нам забралі,
Пашто ў путы закавалі?
Дачкі, жонкі нам гвалцілі,
Трэ, каб мы ім заплацілі.
Пагуляем, пагукаем,
Камендантаў ўсіх пазнаем.
Маскалёў, Нямцоў ў балоці
Будзем рэзаць і калоці.
Ці ўжо мы усе сабакі?
Гаспадары – не бурлакі.
Зашто маем крыўду знаці?
Зашто церпіць наша маці?
Прадавайма аўцы, волы,
Жыта з свірна ды ўсе долы.
Няхай ксёндз нас пасвянцае,
Няхай Бог нам памагае!
Бывай здарова, Грыпіна!
Параска! Мая дзяўчына!
Ад вас цяпер ад’язджаем,
Да Касцюшкі ўсе прыстаем.
Калі назад павярнемся,
Тагды з вамі уціснемся.
Вольнасць для нас паны даюць
І за людзей нас прызнаюць.
Здрада ёсць ужо ў сенаце.
А мы будзем гніць у хаце?
Возьмем косы ды янчаркі,
Пачнем гордыя гнуць каркі!
Ну жа, хлопцы, ну жа, жыва.
Пагуляем, мае жніва!
Пагуляйма! Пагуляйма!
Ды Маскаля ўраз прагнайма!
Pa temie:
Historyi pra niaprosty los rodnaha słova biełarusaŭ
Historyja biełaruskaj łacinki. Sučasny varyjant biełaruskaj łacinki
Biełaruski łacinski alfabet → Jakija praviły biełaruskaj łacinki
Jak pisać u dakumantach - литвин, лiтвiн альбо лiцьвiн?
Aŭtar-składalnik ©Časłaŭ List
Nazad → Historyja Biełarusi Biełaruskaja mova
no subject
Date: 2015-01-12 11:58 am (UTC)Беларусы гэта літвіны
Date: 2015-01-12 08:49 pm (UTC)Беларусы гэта літвіны :
http://czeslaw-list.livejournal.com/137927.html
http://czeslaw-list.livejournal.com/126007.html
Тамаш
Date: 2015-01-14 08:09 pm (UTC)Re: Тамаш
Date: 2015-01-14 09:02 pm (UTC)Таксама, глядзіце спасылкі (вышэй и ніжэй) і аналізуйце змены ў грамадстве ... звязаныя з трыма падзеламі ВКЛ і РП , і акупацыяй :
http://czeslaw-list.livejournal.com/131281.html
http://czeslaw-list.livejournal.com/130295.html
http://czeslaw-list.livejournal.com/76094.html
http://czeslaw-list.livejournal.com/134251.html