
→ Павялічыць Вялікае Княства Літоўскае у XVI ст. (да Люблінскай уніі 1569 г.)
ВКЛ з самага пачатку была біэтнічнай балта–славянскай дзяржавай з гістарычнай славянскай сімволікай „Пагоня“, а не жамойтаў з гістарычным гербам „Мядзведзь“. У жамойцкай мове нават не было слова для яе абазначэння, тады жамойцкая эліта (а менавіта Сіманас Даўкантас) прыдумала яе, назваўшы „Пагоню“ новым словам „Віціс“.
Да апошняй вайны і пасля, жамойцкае насельніцтва горада Вільні складала ўсяго 1.5%.
Знішчэнне беларускага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Жамойцкі ўрад не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы. Пракацілася хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлегенцыі. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, пачалі насаджацца польскія і расійскія школы. Як і раней, шырока прапагандаваліся і ўсяляліся догматы, што беларусы-католікі — гэта палякі. Працягвалася перапісванне прозвішчаў на жамойцкі лад.
У гэты перыяд у свеце цалкам укаранілася думка аб тым, што Летувіская Рэспубліка — адзіная праваспадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.
Летувы-жамойты Новага часу палюбілі Вільно і з ім зрадніліся. Але добра разумеюць, што няма ў Вільно іх гістарычнага падмурка. Пра гэта гістарычныя дакументы і герб Вільнo! Жамойты жывуць са страхам як злодзеі. Іх гісторыя жамойцкая, роўна як літвінаў і русінаў у ВКЛ.
Палякі ВКЛ - гэта этнічныя літвіны, якія сталі каталікамі з-за выгады. Узялі мову польскай каталіцкай царквы. Тоеж рабіла і маскоўская праваслаўная царква - абрусьвала літвінаў. Польскі каталіцызм і РПЦ наўмысна знішчалі літвінаў і магутнае ВКЛ. Цяперашняй Расеі, Польшчы і Нямеччыне не патрэбна вялікая Літва.
Але прыйдзе час быць Літве, літвінам і мове літвінаў літінскай лацінкай.
_______________________
Вывучаючы гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага нявольна задаешся пытаннем: што агульнага мае сучасная Літоўская Рэспубліка з гэтай магутнай сярэднявечнай дзяржавай? А таксама чаму самая паўднёвая з прыбалтыйскіх дзяржаў носіць такую назву, і ці тоесны народ гэтай дзяржавы ліцвінам Вялікага Княства? Вядома, што кожны народ імкнецца стварыць уласную дзяржаву і ўвасобіць свае карані ў назве краіны. Таму паспрабуем прааналізаваць афіцыйную назву сучаснай Летувы на падставе гістарычных фактаў і паняцця "народ". Тады звернемся да гэтага тэрміну, які знойдзем у падручніку па грамадазнаўству для дзясятага класа. Згодна з ім, народ (ад грэчаскага слова ethnos) - гэта гістарычная супольнасць людзей, якая склалася на вызначанай тэрыторыі, характарызуецца адзінствам паходжання, культуры, мовы, а таксама ўсведамленнем свайго адзінства. Вылучым асноўныя складальнікі тэрміна - паходжанне, тэрыторыя, мова і культура, - і згодна з імі будзем праводзіць наш гістарычны аналіз.
Зараз вызначым, што ўяўляла сабой Літва ў Сярэднія вякі.( Read more... )
Па тэме:
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце
Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
История формирования беларускай народности - Балтский субстрат в формировании беларуской народности
"Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць дзяржавы Вялікага Княства Літоўска была Расея
"Літоўскі народ" 14 стагоддзя з моўнага, культурнага і рэлігійнага гледзішча
Беларусы - это литвины
Миф о триедином русском народе, состоявшем из великороссов, малороссов и белоруссов
Никакой «древнерусской народности» как общего корня русских, беларусов и украинцев не существовало
Беларусы – древнейшие жители Европейского континента
Беларусы – славяна-балты
Беларусь: погружение в бездну
©Czesław List
Назад → Статьи и публикации Гiсторыя Беларусi