czeslaw_list: (Я)
czeslaw_list ([personal profile] czeslaw_list) wrote2015-09-28 04:32 pm

Расследаванне крывавай дзейнасці «эскадронаў смерці» (Ru)

У 1999–2000 гг. у Беларусі пры загадкавых абставінах зьнік былы віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі Віктар Ганчар, грамадзкі дзяяч і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка ды тэлеапэратар ОРТ Зьміцер Завадзкі. Гэта адбылося напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі 9 верасня 2001 г. Міжнародная супольнасць падазрае ў арганізацыі выкраданняў гэтых людзей працаўнікоў сілавых структураў Беларусі.

Аўтары стужкі выкарыстоўваюць шматлікія дакументы, архіўныя фота- і відэаматэрыялы, сустракаюцца са сведкамі падзеяў тых часоў. Фільм спрабуе адказаць на пытанне: чаму праўда пра акалічнасці знікнення журналіста і пра лёсы зніклых лідараў апазіцыі дагэтуль не высветленая?

«Сітуацыя, у якой Беларусь апынулася, сёння гэта лагічны вынік таго, што здарылася 16 гадоў таму», – упэўненая рэжысёрка стужкі Раіса Міхайлоўская.

Фільм пра «эскадроны сьмерці». Стужка «Банда» (поўнае відэа).


Крыница   →   "Банда". Дак. фільм .

Па тэме:

Кто убил Завадского? Многие в органах знают правду о похищениях
Где Дмитрий Завадский?
Бывший следователь прокуратуры Олег Случак отвечает: Многие в органах знают правду о похищениях


Назад   →   Беларусь   Медыя

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting