czeslaw_list: (Я)
[personal profile] czeslaw_list
Беларусам трэба ганарыцца сваім еўрапейскім мінулым .

Старажытная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае і краіна шматлікіх народаў І Рэч Паспалітая былі па сутнасці міні-правобразам сучаснага Еўразвязу.

Гістарычная саманазва беларусаў у ВКЛ - Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася побач з русінамі была літвіны. Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся католікі ВКЛ, а таксама ўсё жыхарства ВКЛ ў нацыянальным сэнсе, "русінамі" называліся праваслаўныя ў канфесыйным сэнсе. У 16-18 ст. назва «літвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер.

У сучасны жа час Беларусь фактычна акупавана і працягваецца асіміляцыя (русіфікаванне) - знішчаецца мова, культурная і гістарычная спадчына. Ўсякая беларускасць гэта фальш. Трэба змагацца супраць расейскай акупацыі. Адраджэнне народа магчыма толькі на гістарычным падмурку! Беларусь павінна вернуцца да гістарычнай назвы Літва/Вялікалітва і сваім сакральным сымбалям, народ звацца літвінамі, а мова павінна быць літвінская.
 
   →  I.Мельнікаў і А.Тарас пра заходнерусізм

       http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif

Даклад кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава (Мінск), прэзентаваны на канферэнцыі «Трансфармацыі  ментальнасці беларусаў  у XXI ст.», якая прайшла ў Мінску 24 лістапада 2013 года.

У апошнія час на тэрыторыі Беларусі актывізавалі сваю дзейнасць прыхільнікі заходнерускай (праімперскай) ідэалогіі. Звязана гэта з тым, што наш соцыум паступова прыходзіць да ўсведамлення таго, што гісторыя Беларусі ў корані адрозніваецца ад канонаў, навязаных беларусам рускай і савецкай гістарыяграфіяй. Усё гэта выклікае асцярогі мясцовых заходнерускіх ідэолагаў, якія з усіх сіл спрабуюць навязаць беларусам свае ілжывыя ідэі.

У 2012 годзе ў Беларусі адзначаліся 200-гадовыя ўгодкі Вайны 1812 года. Адзін з найбольш адыёзных дзяржаўных ідэолагаў, рэдактар часопіса “Беларуская думка” Вадзім Гігін у сваім блогу з выкарыстаннем даўно вядомых клішэ расійскай і савецкай гістарыяграфіі паспрабаваў абгрунтаваць “айчынны” характар Вайны 1812 г.. У яго допісе ізноў можна ўбачыць старую “казку” пра  “усенародны партызанскі рух на Беларусі”.

Варта аднак пазначыць, што большасць сучасных беларускіх і нават некаторыя расійскія гісторыкі даказалі, што ў Беларусі пад час руска-французскай вайны не было “усенароднага партызанскага руху”. Безумоўна, былі выпадкі нападзенняў на французаў. Але беларускія сяляне таксама атакавалі і жаўнераў расейскага войска, якія спрабавалі рэалізаваць тактыку выпаленай зямлі, знішчая ўсе запасы, якія знаходзіліся ў гістарычнай Літве. Пра гэта дарэчы засталося шмат успамінаў саміх расійскіх афіцэраў. Аднак імперскія “даследчыкі” не любяць узгадваць гэты гістарычны сюжет.
 
Былы начальнік адзела па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Віцебска Андрэй Герашчанка, якога звольнілі з працы ў лістападзе 2011 г. за антыбеларускія погляды (яны праявіліся ў выказваннях чыноўніка пра “штучнасць” беларускай мовы і нацыі), называе “нацыяналістамі” беларускіх гісторыкаў, якія разглядаюць падзеі Вайны 1812 г. менавіта з прабеларускіх пазіцый. Герашчанка пазначае, што спроба даказаць тое, што вайна 1812 г. не мела ў Беларусі “айчыннага” характару, мае нібы аддаленую мэту – рэвізію падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.

Аднак гэта меркаванне Герашчанкі з’яўляецца звычайным ідэалагічным штампам. Гісторыя гэтых войн у беларускай гістарыяграфіі разглядаюцца асобна і важна, каб пры іх адзнаке ўлічвалася перш за ўсё беларуская складаючая дадзенай праблематыкі. Калі мы гаварым пра Вайну 1812 г., то сапраўды можам яе называць “Айчыннай”, але ў дачыненні да этнічна расійскіх тэрыторый. Магчыма, што там, за Смаленскам, была і “усенародная партызанская барацьба”, і масавы ўздым”. Але якое дачыненне гэта мае да Беларусі? Аніякага. Гэта гісторыя Расіі.

Яшчэ адным “звольненым” з дзяржаўнай службы адыёзным заходнерускім “гісторыкам” з’яўляецца былы выкладчык Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі Мікалай Малішэўскі. У адной са сваіх публікацый на расійскім імперскім сайце “Рэгнум” былы дзяржаўны ідэолаг абрынуўся з крытыкай на вынікі Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі, якая адбылася 23 лістапада 2012 г. у БДУ і на якой беларускія і замежныя даследчыкі амаль у адзін голас падкрэслілі, што вайна 1812 г. была страшным выпрабаваннем для Беларусі, і што значная колькасць жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага ў той “бітве імператараў” падтрымала Напалеона. Дарэчы Малішэўскі пры характарыстыцы падзей 1812 г. карыстаецца савецкай тэрміналогіяй, прынятай для апісання гісторыі Другой Сусветнай вайны. Так, людзі, якія змагаліся за Вялікае Княства Літоўскае ў 1812 г. па Малішэўскаму з’яўляюцца “паліцаямі пры акупантах”, “калабарантамі” і “здраднікамі”.

Адной з віртуальных “трыбун” з якой вяшчаюць адэпты заходнерусізму ў Беларусі, з’яўляецца сайт “Заходняя Русь”. Яго кіраўнік Ігар Зелянкоўскі “заваліў” Інстытут гісторыі НАН Беларусі лістамі з патрабаваннем вярнуць тэрмін “айчынная” у беларускія падручнікі. Значнай крытыке з боку заходнерусаў падвергаецца дзяржаўная праграма “Замкі Беларусі”. Рэалізуемыя ў яе межах праекты па аднаўленню архітэктурнай спадчыны нашай краіны прыхільнікі рускай імперскай палітыкі называць “аднаўленнем палацаў літоўска-польскай шляхты”.

Гісторыя Вайны 1812 г. – гэта не адзіны сюжэт з гісторыі Беларусі, які выклікае “абурэнне” з боку ідэолагаў заходнерусізма ў Беларусі. Галоўным аб’ектам іх крытыкі з’яўляецца заходняя суседка Беларусі – Польшча. Тут у ход ідуць розныя матывы. І спроба аб’явіць “польскім” паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі Тадэвуша Касцюшкі, і абвінавачанне “у спевах пад польскую дуду” змагара за беларускую нацыянальную ідэю Кастуся Каліноўскага і ўсхваленне царскіх стаўленікаў Суворава і Мураўёва, якія крывава “вярталі беларусаў у лона матухны Расеі”.

Вялікую ўвагу адэпты заходнерусізма надаюць сумна вядомым лагерам для палонных чырвонаармейцаў пад час савецка-польскай вайны 1920 г. Гэта “антыКатынь” стала сваістым сімвалам “злачынстваў” Польшчы. Пры гэтым беларускія адэпты заходнерусізму забываюць, што гэта тэма дасканала вывучана ў польскай гістарыяграфіі і польскія даследчыкі апублікавалі вялікую колькасць архіўных дакументаў, якія даказваюць, што часцей за ўсё чырвонаармейцы паміралі ад голаду і хвароб, а не растрэлаў і здзекаў з боку адміністрацыі лагероў.

Да гэтага трэба дадаць, што вялікая колькасць бальшавіцкіх ваенапалонных на працягу 1920-х гадоў была адпушчана. А вось пра салдат і афіцэраў Войска польскага, захопленых бальшавікамі пад час той вайны (не блытаць з ваенапалоннымі з верасня 1939 г.) сённяшнія імперскія гісторыкі не любяць успамінаць. Па дадзеных польскіх даследчыкаў на працягу савецка-польскай вайны ў бальшавіцкім палоне аказалася каля 46 тысяч салдат і афіцэраў Войска Польскага. Лёс значнай часткі гэтых людзей не вядомы да сённяшняга дня.

Не забываюць сённяшнія прыхільнікі заходнерускай ідэі ў Беларусі і пра падзеі 17 верасня 1939 г. Большасць з іх выказванняў на гэтую тэму зводзяцца да абгрунтавання бальшавіцкіх злачынтваў і падтрымкі “дальнабачнай” сталінскай палітыкі ў 1930—1940 гг. Напрыклад, узгаданы раней М. Малішэўскі ў адным з артыкулаў называе падзеі “17 верасня 1939 года” – “Днём вызвалення Беларусі”. Гэты адэпт заходнерусізму звяртае ўвагу на тое, як гэтую падзею “святкавалі” у БССР. Пры гэтым М. Малішэўскі ні слова ні кажа пра савецкія рэпрэсіі супраць насельніцтва Заходняй Беларусі, якія адбываліся на працягу ўсіх “першых саветаў” і пра тое, як гэтыя тэрыторыі былі разрабаваны бальшавікамі.

Яшчэ адным буйным аспектам гісторыі Беларусі, фальсіфікацыі якой займаюцца заходнерускія ідэолагі, з’яўляецца гісторыя Паўстання 1863—1864 гг. Заходнерусісты праводзяць “канфэрэнцыі”, тыражуюць публікацыі ідэалагічнай накіраванасці. Адна з такіх была апублікавана на сайце Белта і належіць аўтарству раней узгаданага Вадзіма Гігіна.

Рэдактар часопіса “Беларуская думка” спрабуе падмяніць паняцце “Рэч Паспалітая” паняццем “Польшча”. Дарэчы, гэта старая “хвароба” шматлікіх расійскіх і некаторых польскіх даследчыкаў. Аднак варта разумець, што І Рэч Паспалітая, якая спыніла сваё існаванне ў выніку трох падзелаў, не была нацыянальнай польскай дзяржавай у сучасным сэнсе гэтага слова.

Нават не гледзячы на паланізацыю эліт гістарычнай Літвы, ВКЛ не стала Польшчай. Да канца ХVІІІ стагоддзя ў гістарычнай Літве дзейнічаў свабодны, выбарны заканадаўчы орган – Галоўны З’езд (Вальны Сойм), працаваў юрыдычна незалежны ўрад і мясцовая адміністрацыя, была свая ўстанова замежных справаў – Дзяржаўная Канцылярыя, існавала самастойная фінансавая і эканамічная палітыка, уласны дзяржаўны скарб, асобныя карныя структуры, войска, свая сістэма ганаровых званняў і пасадаў. Нарэшце, у ВКЛ дзейнічалі ўласны закон – Статут, які быў юрыдычным падмуркам незалежнасці нашай старажытнай дзяржавы.

“Аналізуючы” падзеі Паўстання 1863—1864 гг. на Беларусі, В. Гігін ні слова не гаворыць пра фактар русіфікацыі, які ўзмацніўся на Беларусі пасля ўзброенага выступлення 1863 г. Беларускі гісторык Леанід Лыч так характарызуе тую сітуацыю:

“Факт паўстання царскія улады выкарысталі для ўзмацнення русіфікацыі на ўсёй велізарнай тэрыторыі, пры чым не толькі беларускай, прыдбанай Расіяй у канцы XVIII – пачатку ХІХ ст. У чыне кормчага такой палітыкі на Беларусі добра праславіў сябе ўраджэнец Санкт-Пецярбурга Міхаіл Мураўёў. Стаўшы ў 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам з надзвычайнымі паўнамоцтвамі, ён у першую чаргу пастараўся ўвесці ў штат Віленскай вучэбнай акругі памочніка яе папячыцеля, абавязаўшы яго пільна сачыць за ходам ажыццяўлення русіфікатарскай палітыкі. На гэты раз яе прыхільнікі і праваднікі вялі барацьбу не толькі з польскім уплывам, але і беларушчынай, неўхільна прытрымліваючыся такой варожай для яе метадалагічнай ўстаноўкай М. Мураўёва: “У Паўночна-Заходнім краі так званую беларускую мову неабходна звесці на нішто, бо калі гэта не зрабіць, яна пастаянна будзе інспірыраваць думку аб асобным беларускім народзе і аб праве гэтага народа на этнічную самастойнасць і нацыянальна-дзяржаўную суверэннасць, чаго дапусціць нельга”.

Доктар гістарычных навук Л. Лыч падкрэслівае, што будучы “вешальнік” яшчэ ў 1827 г. калі ён знаходзіўся на пасадзе Віцебскага генерал-губернатара, зразумеў, што насельніцтва былой гістарычнай Літвы ў шмат чым адрозніваецца ад рускіх. І перш за ўсё щ мове. Турбаваў яго і “польскі фактар”, які існаваў яшчэ з часоў І Рэчы Паспалітай. Тады ў М. Мураўёва і выспела разуменне, што змяніць сітуацыю на карысць Расійскай імперыі ў гэтым рэгіёне можна толькі з дапамогай рускай адукацыі.

Польскі гісторык Хенрык Масціцкі ў адной са сваіх манаграфій прааналізаваў карэспандэнцыю віленскага генерал-губернатара і прыйшоў да высновы, што русіфікацыя і памяншэнне колькасці “небяспечнага польскага элементу” ў Паўночна-Заходнім краі Расійскай імперыі сталі галоўнай задачай расійскай адміністрацыі на чале з М. Мураўёвым у “заходніх губернях”. “Вешальнік” закідваў сталіцу імперыі дэпешамі з патрабаваннем хутчэй абвясціць беларускі край “рускім” і увясці там т.зв. “рускую народнасць”. Генерал-губернатар пільна сачыў за тым, каб у справаводстве на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў выкарыстоўвалася выключна руская мова. Да таго ж ён патрабаваў ад сваіх падначаленых, каб яны распаўсюджвалі інфармацыю пра тое, што “Паўночна-Заходні край заўсёды быў краем “рускім”. Дарэчы гэтыя захады нагадваюць тое, што зараз робяць адэпты заходнерусізму у Беларусі.

Тыя, хто прыйшоў пасля “вешальніка”, працягвалі русіфікатарскую палітыку. Напрыклад папячыцель Віленскай навучальнай акругі І. Карнілаў зрабіў усё, каб сваю фразу пра тое, што “канчатковае ўз’яднане Паўночна-Заходняга краю з Расіяй трэба здзейсніць не рускай зброяй, але рускай цывілізуючай сілай”, пад якой, безумоўна разумелася руская сістэма адукацыі, зрабіць рэчаіснасцю.

Характарызуючы дзейнасць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага на Беларусі, В. Гігін называе іх па сутнасці тэрарыстамі. Варта аднак разумець, што Паўстанне 1863 г. хутчэй было лакальнай вайной, увагу на якую звярталі на Захадзе і чакалі, чым гэты нацыянальна-вызваленчы ўздым скончыцца. Была жорсткасць з абодзвух бакоў. Была кроў, але не трэба паказваць расійскую адміністрацыю беднай ахвярай “палякаў”, як гэта спрабуе зрабіць рэдактар “Беларускай думкі”.

Царскі тэрор праявіўся не толькі ў павешанні 128 паўстанцаў, сярод якіх быў і беларускі герой Кастусь Каліноўскі. Ахвярамі сталі і многія тысячы жыхароў беларуска-літоўскіх губерняў, якіх царскія ўлады саслалі ў Сібір. І тая ссылка для шматлікіх жыхароў гістарычнай Літвы стала роўнай смяротнаму пакаранню. Царская адміністрацыя імкнулася пазбавіць беларуска-літоўскія губерні інтэлігенцыі і мясцовай шляхты. Усіх каталікоў яна імкнулася запісаць у “палякаў”.

Усяго за ўдзел у паўстанні на ускраіны імперыі было саслана на катаргу ці на пасяленне больш за 10 тысяч жыхароў гістарычнай Літвы. Гэта былі лепшыя з лепшых. Так імперыя спрабавала паставіць апошнюю кропку ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і І Рэчы Паспалітай. Маёнткі дваран, якія удзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і прадаваліся выхадцам з цэнтральных расійскіх губерняў па сімвалічных коштах. Землеўладальнікам-каталікам забаранялася набываць і арандаваць зямельную маёмасць ў крае, а для сялян-каталікоў уводзілася абмежаванне ў 60 дзесяцін на гаспадарку. У 1864 годзе зноў аднавіўся “разбор” шляхты – патрабаванне дакументальна падцвердзіць сваё шляхецтва.

Польскі гісторык Я. Качкоўскі падкрэсліваў, што царская адміністрацыя яшчэ доўгі час пасля падаўлення паўстання працягвала праводзіць такую палітыку ў Беларусі і Літве. Ён писаў:

«У свой час Кацярына і Мікалай працягвалі рукі, запэцканыя крывёй, да тых маёнткаў. А потым Аляксандры II і III высялялі землеўладальнікаў, каб на ільготных умовах аддаць землі расійскім стаўленікам».

Качкоўскі згадваў, што ў перыяд з 1863 па 1905 г. было канфіскавана 662 маёнткі. На яго думку, барацьба з т. зв. “польскасцю” на тэрыторыі Беларусі аказала вельмі негатыўны ўплыў на сацыяльна-эканамічнае жыццё краіны. І з гэтым цяжка не пагадзіцца, бо галоўнай мэтай падаўлення Паўстання 1863 года быў не клопат пра беларусаў і іх будучыню, а звычайная інкарпарацыя тэрыторый былога Вялікага Княства Літоўскага ў склад Расійскай імперыі. А “крамолай” у вачах расійскай адміністрацыі аказалася не толькі “польскасць”, але і беларускасць.

Негатыўным фактарам з’яўляецца тое, што некаторая частка праімперскі натроеных расійскіх гісторыкаў таксама спрабуюць распаўсюджваць сваю прапаганду ў Беларусі. Напрыклад супрацоўнік Інстытута расійскай гісторыі РАН Андрэй Марчукоў у прыватнасці адзначае:

“Калі браць польска-рускую нацыянальную спрэчку, якую яшчэ Пушкін называў “спрэчкай славян паміж сабою”, то яе пачынальнікам з’явілася зусім не Расія, а польскі бок . Яна захоплівала заходнярускія землі, уключна са Смаленскам. Там палякі ладзілі сацыяльны і нацыянальны прыгнёт рускага праваслаўнага насельніцтва”.

З’яўляецца пытанне, пра якія “заходнерускія землі” ідзе гаворка, калі ВКЛ было незалежнай дзяржавай, а Смаленск уваходзіў у склад гэтай старажытнай беларускай дзяржавы? Пра які польскі сацыяльны прыгнёт заяўляе гэты “даследчык”? Тлумачэнне гэтаму “патоку свядомасці” досыць простае: у сучаснай афіцыйнай расійскай гістарыяграфіі зноў узяты курс на абгрунтаванне старога “кацярыненскага пастулату”, які заключаецца ў дзвух словах “отторженное возвратих”. Для такіх як А. Марчукоў няма ні ВКЛ, ні беларусаў, ні літвінаў, а ёсць нейкі незразумелы “рускі свет”.

Паўстанне 1863—1864 гг. па Марчукову з’яўлялася “супрацьстаяннем палякаў і рускіх”. “Калі да гэтага працэсу прымазваюцца беларусы, гэта проста смешна”, – рэзюмуе “гісторык” . Сапраўды, было б смешна, калі не было так сумна. Для людзей, якія мысляць імперскімі катэгорыямі XIX стагоддзя, насельніцтва Беларусі – гэта “рускае” насельніцтва, заваяванае нейкімі “літоўскімі” і  “польскімі” феадаламі. Паўтаруся, гэтую “жудасную” ва ўсіх сэнсах казку прыдумалі рускія прыдворныя гісторыкі, а потым яе падхапілі ўжо савецкія даследчыкі, якія на аснове “агульнарускага этнасу” спрабавалі пабудаваць “homo soveticus”.

Не было б вялікай праблемы, калі б гэтыя фантазіі тыражаваліся ў Расіі, але ж іх спрабуюць навязаць беларусам. Менавіта таму важна данесці да нашага грамадства сапраўдную беларускую гісторыю. Занадта доўга нам у галовы убівалі думку пра тое, што беларусы – гэта забіты сялянскі народ, без сваёй высокай культуры, нарэшце, без сваёй дзяржаўнасці. Рабілася гэта для таго, каб адвучыць наш народ думаць, прымусіць яго тупа выконваць указанні з “Трэцяга Рыму”.

Пастулат пра “барацьбу беларусаў за ўз’яднанне з Расіяй на працягу стагоддзяў” апынуўся “мыльнай бурбалкай”, які лопнуў, пасля таго, як Беларусь атрымала незалежнасць. Шматвекавая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, шыкоўная еўрапейская культура, увасобленая ў замках, касцёлах, сядзібах, палацах сталі тымі каталізатарамі, якія абудзілі нацыянальную свядомасць беларусаў і дапамаглі ім скінуць з сябе ідэалагічную мішуру, якую ім навязвалі рускія і савецкія ідэолагі.

Перспектывы развіцця беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці залежаць ад кожнага з нас. Мы самі павінны зразумець, што ў нашай краіны свая гісторыя і традыцыя дзяржаўнасці. Нашаму народу давялося прайсці праз шматлікія жорсткія і крывавыя выпрабаванні, для таго, каб у ХХІ стагоддзі мы, нарэшце, здабылі сваю дзяржаву. Беларуская культура, мова, традыцыі – маюць шматвяковую гісторыю і гэтым трэба ганарыцца. Толькі так мы зможам перашкодзіць адэптам заходнерусізма перапісаць летапіс нашага мінулага.

Негледзячы на ўсю знешнюю маргінальнасць сённяшніх заходнерускіх “публіцыстаў”, “гісторыкаў”, “палітолагаў”, якія дзейнічаюць у Беларусі, не трэба недаацэньваць небяспеку якую прадстаўляе гэтая заходнеруская хвароба для беларускага грамадства.

Безумоўна сучасная беларуская моладзь, якая мае доступ да розных сродкаў інфармацыі, без залішняга труда зразумее, на што накіравана ўся гэта мперская дэмагогія. Аднак людзі сярэдняга і старэйшага пакалення, якія яшчэ пітаюць сэнтымент да савецкага мінулага, могуць успрыняць брэдні заходнерусаў за “здаровы інтэрнацыяналізм” і “любоў да братняга ўсходняга суседа”.

Каб гэтага не адбылося, беларускім даследчыкам – гісторыкам і публіцыстам – трэба раскрываць праўду пра дзейнасць імперскіх ідэолагаў у Беларусі і папулярызаваць нацыянальную гісторыю ў нашым грамадстве. Насамрэч іх сённяшняй галоўнай задачай з’яўляецца барацьба супраць нацыянальнай памяці і гістарычнага мінулага беларусаў. Усе нацыянальныя матывы беларускай гісторыі для “адэптаў” заходнерусізму з’яўляюцца або “буржуазным нацыяналізмам”, або “польскай інтрыгай”. У гэтым яны шмат у чым паўтараюць сваіх царскіх і савецкіх паплечнікаў-русіфікатараў.

     Ігар Мельнікоў.    06.03.2014, Менск
 

Спасылкі па тэме :


Хто такія беларусы? (By, Ru)
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru)

Канферэнцыя «Трансфармацыя ментальнасці беларусаў у XXI стагоддзі»
Відэа канферэнцыі «Трансфармацыя ментальнасці беларусаў у XXI стагоддзі»

Хто мы, беларусы: нацыя, этнас ці зусім ужо проста – дыяспара?

Беларусь як акупаванае грамадства

Экономическая ментальность беларусов на современном этапе

Ценностные ориентации молодежи
Особенности беларуской ментальности - становление и современность

Идентичность «На…». Перформанс народа/нации на белорусском телевидении

Беларуская ментальнасць у зменлівым свеце на пачатку трэцяга тысячагодззя


©Czesław List

Назад   →   Беларусь

From:
Anonymous( )Anonymous This account has disabled anonymous posting.
OpenID( )OpenID You can comment on this post while signed in with an account from many other sites, once you have confirmed your email address. Sign in using OpenID.
User
Account name:
Password:
If you don't have an account you can create one now.
Subject:
HTML doesn't work in the subject.

Message:

 
Notice: This account is set to log the IP addresses of everyone who comments.
Links will be displayed as unclickable URLs to help prevent spam.

Profile

czeslaw_list: (Default)
czeslaw_list

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11 1213 141516 17
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Sep. 21st, 2017 01:35 am
Powered by Dreamwidth Studios