Jul. 24th, 2016

czeslaw_list: (Я)
Cтяг_324_Белый фон    Нікалі мы не будзем братамі

Агрэсіўнаму ўсходняму суседу - Маскоўскім царам улуса ханства Залатой Арды, Вялікае Княства Літоўскае не давала спакою. Не лічачы бясконцых разбойніцкіх набегаў за 475 гадоў з сярэдзіны XV стагоддзя ардынскія полчышчы маскоўскіх уладароў 18 разоў з вайной урываліся ў ВКЛ. У суме - 80 гадоў вайны і крывавых бясчынстваў з агнём і мячом.

Трагічныя старонкі "Крывавага патопа" )
.
Крывавы патоп - Іван Жахлівы (Иван Грозный) )

Сёння пра вайну 1654--1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз'яднанне Украіны і Беларусі з Расеяй. Цяперашняму палітычнаму рэжыму Беларусі выгадна замоўчваць "Крывавы патоп" у якім агрэсарам супраць дзяржавы нашых продкаў была Масковія-Расея.

Вайну, якую вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў як "невядомую", вялі сапраўды Рэч Паспалітая ды Маскоўскае царства. Але падзеі адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі. На іх знішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва. Амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі і ператварыліся ў попел і друз. Гэта была самая жахлівая вайна паводле колькасці людскіх стратаў у гісторыі нашага народу. Тым не меньш Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасля яе больш ніколі не здолела вярнуць сабе былую веліч.

Гэты фільм пра адну з самых трагічных старонак нашай гісторыі, а разам з тым -- адну з найменш даследваных і вядомых. "Крывавы патоп" распавядае праўду пра далёкія падзеі, якія і сёння ўплываюць на нас.


→   "Крывавы патоп - Невядомая вайна", 1654-1667.

За кошт зачысткі тэрыторыі насельніцтва земляў ВКЛ, якія падвергліся ардынскаму нашэсцю, памяншалася на 70-80%. Маскоўска-Расейскі бок дасягала двух мэтаў - паслаблення ваеннага патэнцыялу ВКЛ шляхам разбурэння яго эканамічных і чалавечых рэсурсаў і ўзмацнення Масковіі-Расеі за кошт перасялення (і наступнай асіміляцыі) у Масковію кваліфікаванага майстравога люду і сялянства ВКЛ.

Гэты ваенна-тактычны прыём паслаблення суперніка шляхам раздрабнення, знішчэння, перасялення і асіміляцыі насельніцтва захопленых зямель становіцца стрыжнем палітыкі Масковіі-Расеі-СССР, накіраванай на ўтрыманне тэрыторый у складзе імперыі.

Пётр І і Беларусь )

Сувораў і Беларусь )


Па тэме:

Літвіны-беларусы — найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце (By, Ru)
Мапы Вялікага Княства Літоўскага - Рэчы Паспалітай - Беларусі (By, Ru)
Гістарычная Літва і Літвіны
Разделы Речи Посполитой между Россией, Пруссией и Австрией
Беларусь: паглыбленне ў бездань
Беларусы і суседзі: Хто каго баіцца?
Трэба змагацца супраць расейскай акупацыі
23 февраля – Постыдный праздник «с особым цинизмом»
Список войн, в том числе и необъявленных, которые вели Московия, Российская империя, РСФСР, СССР, РФ

Аўтар-складальнік ©Czesław List

Назад   →   Медыя   Гiсторыя Беларусi

Profile

czeslaw_list: (Default)
czeslaw_list

December 2016

S M T W T F S
    123
45678910
11 1213 141516 17
18192021222324
25262728293031

Most Popular Tags

Style Credit

Expand Cut Tags

No cut tags
Page generated Jul. 29th, 2017 11:44 am
Powered by Dreamwidth Studios